У абласной клінічнай бальніцы Брэста працуе свой кіслародны канцэнтратар. Такая аўтаномная фабрыка дазваляе рабіць кісларод з паветра, што асабліва дапамагае ўрачам у перыяд пандэміі: бальніца не залежыць ад знешніх паставак, ды і персаналу не трэба перавозіць цяжкія балоны. Увесь кісларод падаецца ў аддзяленні пад зямлёй. Станцыя працуе кругласутачна. Сёння кісларод неабходны для апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх, а яшчэ для кансоляў у боксах.
Генадзь Крычко, галоўны механік Брэсцкай абласной клінічнай бальніцы: "Наш канцэнтратар у цэлым зараз выпрацоўвае 480 літраў кіслароду за хвіліну, і кожны модуль асобны - 10 літраў кіслароду. Усяго канцэнтратар складаецца з шасці платформ, якія выпрацоўваюць па 80 літраў".
У найбліжэйшы час бальніца плануе закупіць яшчэ дзве платформы і павялічыць магутнасць станцыі да 640 літраў кіслароду за хвіліну.













