Вожык Спайкі стаў талісманам чэмпіянату свету па хакеі - 2021

24 февраля 2020
Выбраны афіцыйны талісман  чэмпіянату свету па хакеі з шайбай, які ў маі будучага года пройдзе ў Беларусі і Латвіі. Ім стаў  вожык Спайкі. Рашэнне сёння агучылі на ўрачыстай цырымоніі ў Зале алімпійскай славы НАК. На званне галоўнага сімвала  прэтэндавалі больш за 100 прац ад прадстаўнікоў дзвюх краін. 30 прац паказалі грамадскасці. Чэмпіянат свету, які пройдзе з 7 па 23 мая 2021 года, прымуць Мінск і Рыга.