Штогадовы трэніровачны збор прайшоў напярэдадні ў Мінску

13 ноября 2018

Паспрабаваць самастойна патушыць пажар, прымерыць вадалазны касцюм і пабываць у сапраўдным дымавым пакоі прапанавалі прадстаўнікам Беларускага саюза моладзі. Штогадовы трэніровачны збор прайшоў напярэдадні ў Мінску. Больш за 300 студэнтаў даведаліся, як трэба паводзіць сябе ў экстрэмальных умовах у рэжыме рэальнага часу.

Сяргей Клішэвіч, першы сакратар Мінскага гарадскога камітэта БРСМ: "Мы ўжо традыцыйна праводзім такія навучальна-метадычныя зборы. Задача - навучыць нашых юнакоў и дзяўчат, як паводзіць сябе ў надзвычайных сітуацыях, прававым аспектам аховы жыццядзейнасці чалавека. І, вядома, гэтыя людзі - гэта не проста сёння наша актыўная моладзь, яны дапамагаюць і органам улады, і праваахоўнай сістэме нашага горада, і сістэме па бяспецы жыццядзейнасці чалавека".

Збор завяршыўся цырымоніяй ўзнагароджання лепшых удзельнікаў і самыя актыўныя атрады. Ацэньвалі сумесныя дзеянні ўсяго калектыву і ўменне правільна дзейнічаць у надзвычайных сітуацыях.