Штогадовы дабрачынны вечар у падтрымку шматдзетных сем'яў

29 мая 2015

Званая вячэра ў Мінску сабрала больш за 200 прадстаўнікоў беларускай эстрады і тэлебачання. Нягледзячы на вялікую колькасць зорных гасцей, галоўнымі гераінямі вечара сталі шматдзетныя мамы. Дзесяць жанчын, якія выхоўваюць ад 4 да 12 дзяцей, атрымалі ў свой адрас не толькі кампліменты, але і каштоўныя падарункі.

Частку каштоўных падарункаў арганізатары дабрачыннага вечара перадалі ў Асацыяцыю шматдзетных бацькоў.