Штогадовыя прэміі спецфонду Прэзідэнта і аблвыканкама ўручылі юным талентам у Гомелі

21 марта 2017

Штогадовыя прэміі спецфонду Прэзідэнта і аблвыканкама ўрачыста ўручылі юным талентам у Гомелі. Сёлета каля 260-ці дзяцей з рэгіёна сталі пераможцамі і лаўрэатамі міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў. Узнагароды атрымалі 28 чалавек - навучэнцы мастацкіх устаноў і акцёры тэатраў. 10 сталі лаўрэатамі спецфонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі, 18 атрымалі прэміі Гомельскага аблвыканкама.

Спецыяльны фонд Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі створаны ў 1996 годзе. Прэміі Гомельскага аблвыканкама ўручаюцца з 1997 года. За 20 гадоў іх удастоены больш чым 500 адораных хлопчыкаў і дзяўчынак з Гомельскай вобласці.