Штогод будуць нарошчвацца аб'ёмы ўзвядзення квадратных метраў для вялікіх сем'яў

24 августа 2019

З 2021 года  кожная шматдзетная сям'я ў Беларусі павінна на працягу года атрымаць прапанову  палепшыць свае жыллёвыя ўмовы. Гэта прэм'ер Сяргей Румас заявіў у праекце "Размова ў Прэзідэнта". Штогод будуць нарошчвацца аб'ёмы ўзвядзення квадратных метраў для вялікіх сем'яў. Калі сёлета гэта 12 тысяч кватэр, то ў наступным  годзе ўжо будзе 14. Плануюць змяніць і падыходы па праграме сямейнага капіталу. Падрыхтаваны праект указа. У ім шэраг навацый па размеркаванні сродкаў.

Тыя, хто атрымаў сямейны капітал па першай праграме (з 2015 па 2019 год) змогуць таксама выкарыстаць датэрмінова сродкі пасля прыняцця новага праекта ўказа.