На навагоднім паказе быў аншлаг - гімнасты і жанглёры стваралі чароўную атмасферу, пры гэтым галоўнае, што паўтары сотні дзяцей у глядзельнай зале былі ўжо здаровымі. Усяго за дзесяць гадоў існавання праекта 750 хлопчыкаў і дзяўчынак атрымалі шанц перамагчы хваробу і жыць. Прыйсці да такіх вынікаў удалося дзякуючы тысячы неабыякавых людзей.
Наталля Маханько, дырэктар міжнароднага дабрачыннага фонду дапамогі дзецям "Шанц":
"Сёлета мы змаглі дапамагчы 115 дзецям. Мы прыцягнулі сродкі на 3 мільёны беларускіх рублёў. Дзякуючы таму што людзі і бізнес-кампаніі адклікаюцца, мы змаглі аказваць не толькі адрасную дапамогу, але і рэалізоўваць некаторыя праграмы".
Пералічаныя сродкі ўжо дапамагаюць дыягнаставаць і лячыць праблемы слыху і арытмію сэрца ў нованароджаных, змагацца з запаленнем суставаў і перамагаць рак. Большасць аперацый робяць у Беларусі.














