Штодзень у бальніцы звяртаюцца пацыенты з укусамі кляшчоў

2 Жніўня 2018

Цёплае і вільготнае надвор'е сёлета паспрыяла распаўсюджванню павукападобных. Часцей за ўсё яны знаходзяцца ў траве побач з дрэвамі. Важна своечасова іх заўважыць. І пры неабходнасці звярнуцца да медыкаў.

Сёлета першыя паведамленні аб укусах кляшчоў сталі паступаць у сакавіку. І паводле прагнозаў, небяспечны сезон працягнецца да сярэдзіны кастрычніка.