27 марта 2021
Песенька праспяваная - пачалася палітыка
Рашэнне Еўрапейскага Вяшчальнага Савета аб забароне на ўдзел у "Еўрабачанні" беларускай групы "Галасы ЗМеста" палітычна матываванае - зараз сумненняў у гэтым няма. Такую выснову робіць у сваіх загалоўках нават замежная прэса. Якія канкрэтна правілы парушылі выканаўцы нашай краіны і чым напалохаў наш просты зайчышка талерантную Еўропу - нам не растлумачылі. Але і без таго відавочна: справа зусім не ў песні - справа ў краіне.