"Еўрабачанне-2020" адмянілі

18 марта 2020
Адмена "Еўрабачання-2020". Еўрапейскі Вяшчальны Саюз паведаміў у сваіх афіцыйных акаўнтах, што 65-ы міжнародны песенны конкурс не адбудзецца. Гэта звязана з нявызначанасцю, якую ўносіць сітуацыя вакол распаўсюджвання COVID-19 па ўсім свеце, і адпаведна абмежаваннямі, уведзенымі ўрадамі вяшчальнікаў, якія ўдзельнічаюць, і ўладамі Нідэрландаў. Гэта першы выпадак у гісторыі, калі "Еўрабачанне" ставяць на паўзу. Еўрапейскі Вяшчальны Саюз працягвае весці перамовы аб правядзенні конкурсу песні ў 2021 годзе. Нагадаем, шоу планавалася ў Ратэрдаме ў маі, а нашу краіну павінен быў прадставіць музычны праект VAL.