Еўрапейскі Вяшчальны Саюз: Традыцыйны фармат "Еўрабачання" не вернецца ў 2021 годзе

3 февраля 2021
Традыцыйны фармат "Еўрабачання" не вернецца ў 2021 годзе. Сёння такую заяву зрабіў Еўрапейскі Вяшчальны Саюз на афіцыйным сайце конкурсу. Галоўная прычына - складанае эпідэміялагічнае становішча ў свеце. Арганізатары прадумалі тры сцэнарыі правядзення форуму. Найбольш імаверны - сабраць у Ратэрдаме тых удзельнікаў,  якія змогуць бесперашкодна дабрацца да сталіцы конкурсу.  Пры гэтым усе артысты павінны будуць запісаць свае нумары загадзя. Гэтае відэа стане заменай рэальнаму выступленню ў эфіры ў выпадку,  калі ўдзельнік не зможа трапіць на само шоу. Таксама ўвядуць ліміт на колькасць гледачоў у Ahoy Arena, а большасць журналістаў  будзе працаваць не з прэс-цэнтра, а аддалена. "Еўрабачанне-2021" адбудзецца 18, 20 і 22 мая. У конкурсе возьмуць удзел прадстаўнікі 41 краіны, сярод якіх і Беларусь.