Еўрапейскі цыклон саслабеў у Беларусі і сёння пойдзе на ўсход

31 октября 2017

Цыклон "Герварт" не стварыў асаблівых праблем у Беларусі. Парывы ветру дасягалі 18 метраў за секунду. За суткі святло аднавілі ў 108 населеных пунктах нашай краіны. Зараз працягваюць работы ў 16, у асноўным у Віцебскай вобласці. Як распавялі нашаму каналу ў МНС, асаблівых здарэнняў не зафіксавана. Зараз цыклон ссоўваецца на ўсход Беларусі. У шматлікіх раёнах сёння па-ранейшаму прагназуюць моцны вецер. Пройдуць дажджы, месцамі з мокрым снегам. Няўстойлівае надвор'е абяцаюць і заўтра. Трохі пацяплее толькі з чацвярга, але дажджы не спыняцца.