Еўрапейскія дні назірання за птушкамі пройдуць у Мінску

2 октября 2014

Бліжэй да прыроды. Еўрапейскія дні назірання за птушкамі пройдуць у Мінску ў першыя выхадныя кастрычніка. Штогод міжнародная акцыя аб'ядноўвае каля 30 краін. Сёлета паўдзельнічаць можа кожны паасобку ці ў групах. Дастаткова выйсці на прыроду, вызначыць від і колькасць убачаных птушак і паведаміць пра свае назіранні ў офіс арганізацыі Ахова птушак Бацькаўшчыны да 16:00 5 кастрычніка. Пасля падвядзецца вынік прыродаахоўнай акцыі па Беларусі, і звесткі будуць перададзеныя міжнароднаму каардынатару EuroBirdwatch у Капенгаген.


Карына Салавей, супрацоўнік па кампаніях і акцыях грамадскай арганізацыі Ахова птушак Бацькаўшчыны: Восень - гэта пара міграцыі, таму часцяком менавіта з дапамогай гэтай акцыі можна ўбачыць, якія новыя цікавыя віды заляцелі ў нашу краіну. Калі хочаце паўдзельнічаць у кампаніі аднадумцаў, для гэтага арганізаваныя пляцоўкі як у Мінску, так і ў рэгіёнах. І экскурсіі ў кампаніі прафесійных арнітолагаў.


Дарэчы, летась Беларусь заняла чацвёртае месца па колькасці ўдзельнікаў. За птушкамі назіралі больш за 2 000 чалавек.