Еўрапарламент адобрыў пагадненні з Беларуссю аб спрашчэнні выдачы віз і рэадмісіі

13 мая 2020
На пасяджэнні Еўрапарламента большасць дэпутатаў прагаласавалі за прыняцце абодвух дакументаў. Пагадненні будуць накіраваныя ў Савет Еўрасаюза для падпісання, пасля чаго Беларусь і ЕС змогуць абмяняцца ратыфікацыйнымі граматамі і тым самым завяршыць працэдуру ратыфікацыі. Тэрміны ўступлення ў сілу дакументаў зрушваюцца як мінімум на ліпень. Нагадаем, пагадненне па візах прадугледжвае паніжэнне кошту "шэнгена" для беларусаў да 35 еўра. Беларуская віза для грамадзян ЕС таксама патаннее да 35 еўра.