Еўраопт пашырае сваю прысутнасць у глыбінцы

4 ноября 2014

Нізкія цэны, шырокі асартымент і заўсёды свежая прадукцыя. Еўраопт пашырае сваю прысутнасць у глыбінцы. Новыя супермаркеты адкрыліся зусім нядаўна ў Наваполацку, Ельску і Слоніме.

Расказвае Вольга Халадовіч.

Пакупнікі сабраліся ля гэтага магазіна яшчэ за некалькі гадзін да адкрыцця. Гавораць, Еўраопт тут чакалі вельмі доўга.

Магазіны крокавай даступнасці, а гэта 90% гандлёвых аб'ектаў сеткі Еўраопт, ужо даўно занялі сваю нішу ў гандлі. У першую чаргу за кошт даступных цэн, пашыранага асартыменту тавараў і месца размяшчэння саміх гандлёвых аб'ектаў - у межах дзясяткаў або сотняў метраў ад дома.

Тэрыторыя чырвоных цэн - сюды пакупнікі імкнуцца зазірнуць у першую чаргу. Скідкі і акцыі на самыя розныя групы тавараў. Прычым незалежна ад таго, дзе знаходзіцца сам магазін - у сталіцы, невялікім горадзе або вёсцы.

Выбар прадукцыі ўласнай вытворчасці - на гэтым Еўраопт робіць асаблівы акцэнт. У першым супермаркеце ў Слоніме на плошчы тысячу квадратных метраў можна выбраць усё і адразу.

Найбуйнейшы беларускі рытэйлер - гэта 279 гандлёвых аб'ектаў па ўсёй краіне. Прычым у малых гарадах свае магазіны Еўраопт будуе з нуля і стварае новыя працоўныя месцы.

Магазіны Еўраопт даюць магчымасць рацыянальна размяркоўваць сямейны бюджэт: эканоміць да 40% на пакупках у сетцы. Таму асноўны пакупнік тут - гэта людзі, якія ўмеюць лічыць грошы і разумна імі распараджацца.

Піліп Арцеменка, аперацыйны дырэктар сеткі Еўраопт: Еўраопт плануе да канца года наведаць, сваёй прысутнасцю ўзрадаваць наступныя рэгіёны: Магілёў, Гомельскую вобласць, Гродзенскую вобласць, Мінскую вобласць. Гэта і ўласная вытворчасць, і збалансаваны асартымент, камфортная зала з новым рамонтам, з новым гандлёвым абсталяваннем, з новымі тэхналагічнымі рашэннямі.

Усяго да канца года Еўраопт плануе адкрыць 12 новых гандлёвых аб'ектаў у малых гарадах. Ужо на гэтым тыдні адчыніць свае дзверы для пакупнікоў магазін ва Уздзе, а ў найбліжэйшы час магазіны з'явяцца Мастах і Хойніках.