Еўракамісія апублікавала праект пагаднення з Вялікабрытаніяй

19 марта 2020
Пагадненне пасля Брэксіту складзена! Еўракамісія апублікавала праект дамовы з Вялікабрытаніяй, які прадугледжвае дарожную карту далейшага супрацоўніцтва. У дакуменце з 440 старонак згаданыя прапановы аб стварэнні зоны свабоднага гандлю, супрацоўніцтве ў сферы барацьбы са злачыннасцю, эканомікі, абароны, бяспекі і знешняй палітыкі. 

Узгадніць дакумент бакам трэба да канца 2020 года, каб не дапусціць наступстваў жорсткага Брэксіту.