Да 10-ці тысяч выбаршчыкаў плануе апытаць "Еўразійскі барометр"

9 октября 2015

Сёння аб гэтым паведаміў дырэктар аўстрыйскага інстытута параўнальных даследаванняў Крысціян Херпфер. "Еўразійскі барометр" займаецца правядзеннем сацапытанняў на тэрыторыі Беларусі з 1994-га года. На гэты раз, у рабоце экзітполаў будзе задзейнічана каля тысячы чалавек. Гэта прафесары, акадэмікі і студэнты з розных універсітэтаў Беларусі.

Крысціян Херпфер, дырэктар Інстытута параўнальных даследаванняў "Еўразійскі барометр" (Аўстрыя): "На кожным выбарчым участку будуць працаваць па тры нашы чалавекі. Гэта будзе выбарчае апытанне. Будуць апытаны ўсе пласты насельніцтва, ва ўсіх шасці абласцях Беларусі, усе ўзроставыя катэгорыі і ўсе прафесіі. Мэта - ахапіць не толькі жыхароў вялікіх гарадоў, але яшчэ і сельскіх жыхароў. Гэта дасць магчымасць атрымаць рэальную карціну галасавання выбаршчыкаў. Гэты экзітпол можна параўнаць з міні-перапісам насельніцтва".

Акрамя міжнароднага інстытута сацдаследаванняў "Еўразійскі барометр", экзітполы падчас выбараў Прэзідэнта Беларусі будуць праводзіць яшчэ "Беларускі камітэт моладзевых арганізацый" і інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук.