Этап інтэрнэт-перапісу завершыцца сёння

18 октября 2019

Этап інтэрнэт-перапісу завершыцца сёння. Запоўніць анкеты анлайн можна да паўночы. Гэтай магчымасцю ўжо скарысталіся больш за 1 мільён 800 тысяч чалавек. Сёння апошні дзень работы і ў мабільных брыгад на прадпрыемствах. Стацыянарныя ўчасткі адкрыты да 30 кастрычніка. Іх адрасы размешчаны на сайце Белстата. З панядзелка  пачнуць працаваць перапісчыкі. З сабой у валанцёраў абавязкова павінны быць пасведчанне, фірменныя сумкі і планшэты. Рэспандэнтам трэба будзе адказаць амаль на паўсотні пытанняў, упершыню пацікавяцца сельскагаспадарчай дзейнасцю. Усе звесткі абаронены і будуць выкарыстоўвацца толькі для патрэб Белстата. Перапіс насельніцтва ўжо прайшлі звыш 4 мільёнаў чалавек.