Гэта субота стала рабочай больш як для 3 мільёнаў беларусаў

21 апреля 2018

Менавіта столькі чалавек выйшлі папрацаваць на рэспубліканскі суботнік.

Найбольш маштабна адпрацавала сталіца. Тут суботнік аб'яднаў больш за 700 тысяч чалавек. Выявілі актыўнасць і рэгіёны.

Зрабілі свой працоўны ўнёсак у агульную справу простыя грамадзяне, прадстаўнікі апарата Саўміна, кіраўнікі абл-, гар- і райвыканкамаў, дэпутаты, грамадскія дзеячы, спартсмены. Прычым многія адправіліся на малую радзіму. Усяго за дзень удалося зарабіць больш за 7 з паловай мільёнаў рублёў. Сродкі выдаткуюць на рэалізацыю сацыяльных і інфраструктурных праектаў па ўсёй краіне.

Акрамя таго, частку сродкаў накіруюць на закупку абсталявання для бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў. Нагадаем, яны пройдуць у сталіцы ў 2019 годзе.