Гэтая восень запомніцца беларусам ураджаем яблыкаў, сліў і лясных ягад.

30 сентября 2018

Тэма, якая патрабуе асаблівай увагі і дзяржаўнага кантролю. Гэтая восень запомніцца беларусам ураджаем яблыкаў, сліў, а таксама... лясных ягад. Адных толькі яблыкаў спажыўкааперацыя ўжо нарыхтавала больш за пяцьдзясят тысяч тон. І вось з садоў беларусы адправіліся ў лясы і балоты. Журавінны сезон - выдатная падмога для бюджэту жыхароў глыбінкі. І важна гарантаваць такую магчымасць.

Цвёрдае патрабаванне Прэзідэнта: асаблівая ўвага - закупкам на месцах. Там, куды не даходзяць рукі ашчадных прадпрымальнікаў. Яркі прыклад з гандлю: з 25000 населеных пунктаў сваімі аб’ектамі прыватная сетка забяспечыла толькі сотню. А хто паклапоціцца аб астатніх? Так і з лішкамі і садовага, і ляснога ўраджаю - хто дапаможа зладзіцца? Рэпартаж "Галоўнага эфіру" глядзіце зараз.

Расказвае Марына Раманоўская (відэа).