Гэты тыдзень прынясе восеньскую непагадзь

7 сентября 2015

Першую палову тыдня надвор'е ў сталічным рэгіёне вызначаць атмасферныя франты і паветраная маса з Балтыйскага мора. Халаднавата будзе да чацвярга - ад 12 да 17 градусаў удзень і 10-15 уначы. Дыскамфорту дададуць і ападкі. А вось у другой палове тыдня сітуацыя палепшыцца. Будзе пераважна без ападкаў і больш сонца.

Дарэчы, гэтай восенню варта чакаць яшчэ адной хвалі пацяплення, сцвярджаюць сіноптыкі. Наперадзе так званае бабіна лета.