Эстафету "Полымя міру" сёння вітае Нясвіж

12 июня 2019

Факеланосцаў, сярод якіх дзяржаўныя дзеячы, спартсмены, артысты і знакамітыя выхадцы гэтага горада, сустрэлі святочным флэшмобам. Затым агонь II Еўрапейскіх гульняў  пранеслі ад гарадской ратушы (яна найстарэйшая ў Беларусі)  да аднаго з галоўных турыстычных цэнтраў краіны - замка Радзівілаў. Там гасцей сустрэлі самі знакамітыя князі і нават правялі экскурсію па палацы. Агонь Еўрапейскіх гульняў пранеслі па залах. 

На працягу ўсяго маршруту ўдзельнікаў эстафеты цёпла сустракалі жыхары Нясвіжа. А заўтра "Полымя міру" адправіцца ў Жодзіна і Барысаў.