Эстафету мерапрыемстваў да Дня Перамогі падхапіў мемарыяльны комплекс у Масюкоўшчыне

11 мая 2018

Памяць малдаўскіх салдат, якія загінулі падчас Вялікай Айчыннай на беларускай зямлі, ушанавалі сёння. На цырымоніі перадачы зямлі з брацкай магілы прысутнічалі мэр Мінска, пасол Малдовы ў Беларусі і іншыя дыпламаты. Амаль паўсотні ўраджэнцаў Малдаўскай ССР ваявалі ў радах Чырвонай арміі на тэрыторыі Беларусі.

Прысутныя, у тым ліку прадстаўнікі дыпламатычных місій іншых краін, усклалі кветкі да брацкай магілы і ўшанавалі хвілінай маўчання памяць усіх загінуўшых салдат.