Эстафета "Полымя міру" працягвае падарожжа па Мінскай вобласці

12 июня 2019

Сёння сімвалічны агонь сустракае Нясвіж.

Сярод факеланосцаў дзяржаўныя дзеячы, спартсмены, артысты і знакамітыя ўраджэнцы горада. Пасля святочнага флэшмоба агонь ІІ Еўрапейскіх гульняў  пранеслі ад гарадской ратушы (найстарэйшай  у Беларусі)  да аднаго з галоўных турыстычных цэнтраў Беларусі - замка Радзівілаў. Гасцей там сустрэлі знакамітыя князі і правялі экскурсію па сваім палацы.

На працягу маршруту ўдзельнікаў эстафеты цёпла сустракалі і жыхары Нясвіжа. А заўтра эстафета "Полымя міру" адправіцца ў Жодзіна і Барысаў.