Эстафета "Полымя міру" набліжаецца да сталіцы!

10 июня 2019
Сімвал ІІ Еўрапейскіх гульняў імкліва набліжаецца да стадыёна "Дынама". Сёння агонь завяршае падарожжа па Гомельскай вобласці. Канчатковы пункт знаходжання эстафеты на Гомельскай зямлі - Мазыр. Факел пабывае на нафтаперапрацоўчым заводзе, у паспяховай гаспадарцы "Зара", на прадпрыемстве "Мазырсоль" і ў Мазырскім замку.

А завершыцца марафон урачыстай цырымоніяй перадачы агню Мінскай вобласці.