Эстафета "Полымя міру" працягвае падарожжа па сталіцы

20 июня 2019

Факеланосцы пабывалі на трох сталічных аўтагігантах - заводзе колавых цягачоў, МАЗе і трактарным заводзе. Ганаровую місію даручылі прадстаўнікам Мінгарвыканкама, работнікам прадпрыемстваў, медыйным  асобам і знакамітым спартсменам. Сярод іх быў і Сяргей Вязовіч. За ім па тэрыторыі завода накіроўвалася  машына, на якой разам з экіпажам спартсмен нядаўна заваяваў перамогу на ралі-рэйдзе ў Марока. І бегчы з факелам для яго не менш адказна, чым вырываць секунды на трасе ў саперніка.

Індустрыяльны прабег, які прайшоў напярэдадні, сёння зменіць культурны. Сімвалічны агонь чакаюць у Батанічным садзе і Вялікім тэатры оперы і балета

.