"Эстафета памяці", прысвечаная 70-годдзю Вялікай Перамогі, дайшла да Казахстана

10 апреля 2015

Акцыя праходзіць па ініцыятыве Міжпарламенцкай Асамблеі СНД. Сярод удзельнікаў - ветэраны Вялікай Айчыннай, дэпутаты. Удзельнікаў "Эстафеты памяці" сустрэў старшыня Сената Парламента Казахстана. Спікер сената адзначыў, што для Казахстана ўдзел у гэтай акцыі мае асобае значэнне.

Касым-Жамарт Такаеў, старшыня Сената Парламента Казахстана: "У Казахстане надаюць вельмі вялікае значэнне святкаванню 70-годдзя Перамогі. Выдадзены спецыяльны ўказ нашага Прэзідэнта Нурсултана Назарбаева, прычым гэта не толькі святочны бок, але і матэрыяльнае падмацаванне і дапамога тым, хто ўдзельнічаў у Вялікай Айчыннай, на франтах, або ў тыле. Таму ваша місія з'яўляецца важнай для нас, як частка тых мерапрыемстваў, якія мы рыхтуем".

Нагадаем, "Эстафета памяці" стартавала ў Мінску ў сакавіку. З 8-мі сталіц Садружнасці - часціцы Вечнага агню даставяць у Санкт-Пецярбург, дзе ўжо ў наступны чацвер полымя аб'яднаюць у адзін вялікі факел - адзіны агонь Садружнасці. Ён будзе захоўвацца на тэрыторыі Манумента гераічным абаронцам Ленінграда.