Эстафета агню ІІ Еўрапейскіх гульняў пабывала ў Слаўгарадзе

2 июня 2019

Эстафета агню ІІ Еўрапейскіх гульняў працягвае свой шлях па Магілёўскай вобласці.

Сёння "Полымя міру" сустракалі ў Слаўгарадскім раёне на Блакітнай крыніцы - прыродным аб’екце рэспубліканскага значэння. Гэта самая буйная крыніца ва Усходняй Еўропе. Штогод сюды прыязджаюць некалькі дзясяткаў тысяч турыстаў з усяго свету. Менавіта тут пачалі рэалізацыю сумеснага з Еўрасаюзам праекта па развіцці экатурызму. 

Пабывала "Полымя міру" і ў самім Слаўгарадзе - на Замкавай гары на беразе Сожа. Далей на шляху эстафеты - Быхаўскі раён, мемарыял воінскай славы "Лудчыцкая вышыня" і Чыгірынскае вадасховішча.