6 декабря 2016

25 лепшых праектаў у медыцыне, робата- і прыборабудаванні, энергетыцы прапанавалі школьнікі і студэнты Віцебскай вобласці ў рамках праекта "100 ідэй для Беларусі". Гэта шосты сезон навуковага марафона. У рэгіёне прэзентавалі амаль дзве сотні крэатыўных прапаноў. Сярод іх - тэхналогія стварэння сонечнага калектара для выкарыстання сонечнай энергіі. Старшакласнікі сканструявалі бюджэтны тэлескоп для вывучэння астраноміі. На стэндзе можна ўбачыць энергаэфектыўны фільтр ачысткі паветра.

Лепшыя ідэі ад Віцебскай вобласці - на рэспубліканскім фінале. Пераможцам вылучаць грашовыя гранты для рэалізацыі сваіх праектаў.