Калі села батарэйка

10 августа 2016

На сталічным прадпрыемстве "БелВТІ" з'явілася першая ў краіне лінія па перапрацоўцы старых міні-акумулятараў. Спісаныя шчолачныя і салявыя батарэйкі загружаюцца ў шрэдар, які перамолвае іх вялікімі валікамі. Затым атрыманая крошка сартуецца на спецыяльным сіце, а моцны магніт аддзяляе металічныя часткі ад цынкавых і марганца-графітавых элементаў. Уся сыравіна ў такім выглядзе трапляе на розныя вытворчасці, дзе і атрымлівае новае жыццё.

Ігар Гарбачоў, намеснік галоўнага інжынера прадпрыемства "БелВТІ": "Сёлета за паўгоддзе мы сабралі 28 тон батарэек. Наша лінія, якую мы зманціравалі, разлічаная на 100 тон за год. І мы бачым, што лінія будзе рэальна загружаная на сто працэнтаў. Наша задача - дастаць з батарэек усе другасныя рэсурсы, якія толькі магчыма".

Да з'яўлення сучаснай перапрацовачнай лініі батарэйкі проста збіраліся і захоўваліся на прадпрыемстве. Каб адправіць старыя міні-акумулятары на перапрацоўку, дастаткова апусціць іх у спецыяльную зялёную скрыню. Такія экакантэйнеры можна сустрэць амаль у кожным буйным гандлёвым цэнтры.