"Калі мы паспрабуем вярнуцца ў Літву, нас заб'юць" - літоўскія пагранічнікі выштурхалі сірыйцаў на тэрыторыю Беларусі

31 августа 2022

Жорсткую палітыку  ў адносінах да бежанцаў  ізноў дэманструюць літоўскія сілавікі.  Сёння ў Гродзенскай вобласці беларускія пагранічнікі  выявілі трох грамадзян Сірыі. Пра гэта паведамляе Пагранкамітэт нашай краіны. Іншаземцы распавялі,  што іх затрымалі на тэрыторыі Літвы, збілі гумовымі палкамі і прымянілі электрашокер,  затым сілком выштурхалі  на тэрыторыю нашай краіны.  Беларускія пагранічнікі аказалі першую дапамогу.  

Нягледзячы на крытыку міжнародных праваабарончых арганізацый, Літва працягвае непрыкрыта парушаць усе нормы гуманітарнага права з маўклівай згоды Еўрасаюза.