Яшчэ адзін Сафійскі сабор з'явіцца ў Беларусі

9 июня 2014
Сёння стала вядома, што храм пабудуюць на беразе Заходняй Дзвіны ў Віцебску. На месцы будучага будаўніцтва сёння прайшло набажэнства і хрэсны ход. Дазвол на ўзвядзенне Сафійскага сабора ў абласным цэнтры быў атрыманы летась Сінодам Рускай праваслаўнай царквы. Вядома, што віцебскі Сафійскі сабор стане дакладнай копіяй Полацкай Сафіі XI стагоддзя.

Міхаіл Мартыновіч, протаіерэй, настаяцель Свята-Успенскага кафедральнага сабора ў Віцебску: Сафія святая была пабудавана ў XI стагоддзі. Таму максімальна будзем набліжаць яе ў тым выглядзе гістарычным, у якім яна была першапачаткова пабудаваная. Будзем таксама вырабляць плімфу, выкарыстоўваць камень. Будзе яна паўтараць усе формы першапачатковага свайго выгляду, якой гістарычна адпавядала.

Згодна з праектам, сабор пабудуюць на адной плошчы і без якой-небудзь агароджы, каб царква была адкрыта для кожнага верніка.