Яшчэ не медработнікі, а жыццё ўжо ратуюць

16 декабря 2013

Студэнты Беларускага медыцынскага ўніверсітэта яшчэ не сталі дактарамі, а ўжо ратуюць жыцці людзей. Сёння ў Гарадскім цэнтры трансфузіялогіі будучыя медыкі здавалі кроў - не за грошы, а дзеля дапамогі іншым. Донарамі яны сталі сёння ўпершыню. Урачы загадзя правялі са студэнтамі лекцыю, на якой расказалі пра важнасць донарства і патлумачылі моладзі, што на сённяшні дзень аналага чалавечай крыві пакуль няма.


Вольга Макіна, загадчыца аддзялення нарыхтоўкі крыві і кампанентаў 6-й гарадской клінічнай бальніцы г. Мінска: Мне цяжка сказаць, што гэта акцыя. Хутчэй, гэта чарговы крок да прапаганды бясплатнага донарства, паколькі згодна з рэкамендацыяй Сусветнай арганізацыі аховы здароўя мы павінны імкнуцца максімальна прыцягнуць нашых донараў да бясплатнага донарства. Сёння выказалі жаданне здаць кроў студэнты БДМУ, гэта іх ініцыятыва прыйсці сюды і здаць кроў бясплатна.


Вераніка Бондар, студэнтка 3-га курса БДМУ: Зараз плануюць адмяняць платнае донарства, таму што гэта павінна быць бясплатна. Мы вырашылі падтрымаць акцыю і прыйшлі.



Здадзеную кроў накіруюць у клінічныя бальніцы сталіцы, а таксама для вырабу прэпаратаў і кампанентаў на станцыі пералівання крыві.