Яшчэ на досвітку памяць загінуўшых ушанавалі ў Мінску

22 июня 2015

Па традыцыі а 4-й гадзіне раніцы першымі гэта зрабілі пагранічнікі. Кветкі і вянкі ляглі да падножжа абеліска на плошчы Перамогі. Менавіта пагранічнікі ўступілі ў бой з фашысцкімі войскамі першымі і не адступілі ні на крок. Пасля ўскладання кветак да Вечнага агню была выстаўлена ганаровая варта. У хвіліне маўчання замерлі ветэраны, пагранічнікі і студэнты.

Як даніну светлай памяці герояў - тых, хто 22 чэрвеня 1941 года ўступіў у няроўны бой за жыццё і будучыню нашай краіны, - сёння ва ўсіх злучэннях і часцях запальваюць свечкі і нясуць да мемарыялаў кветкі.