Яшчэ 300 беларусаў змаглі вярнуцца на радзіму

16 мая 2020
З сярэдзіны сакавіка дапамогу ў вяртанні на радзіму аказалі 8 тысячам беларускіх грамадзян. Гэта паведамілі ў МЗС нашай краіны. Усе людзі ў той або іншай ступені сутыкнуліся з праблемамі з-за закрыцця меж з прычыны каранціну. Толькі за апошні тыдзень дахаты вярнуліся 300 нашых суайчыннікаў. Хоць межы пачалі патроху адкрывацца, а каранцінныя абмежаванні - змякчацца, МЗС рэкамендуе пакуль устрымацца ад паездак за мяжу.