"Эра незалежнасці". У беларускай сталіцы прэзентавалі кнігу Нурсултана Назарбаева

3 апреля 2018

Праца лідара Казахстана ўжо з'явілася ў Прэзідэнцкай бібліятэцы ў Мінску. Таксама кнігу атрымаюць усе нашы ВНУ. У выданні - сутнасць мадэлі развіцця Казахстана, логіка прыняцця палітычных і эканамічных рашэнняў. Як адзначыў пасол гэтай краіны, здабыццё і ўмацаванне незалежнасці Казахстана і Беларусі праходзіла па падобным сцэнарыі. Абедзве дзяржавы пры гэтым выступалі за захаванне інтэграцыйных сувязяў і адзінай эканамічнай прасторы. Абедзве краіны сталі ля вытокаў Еўразійскага эканамічнага саюза.

Ермухамет Ертысбаеў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Казахстана ў Беларусі:

"Наш прэзідэнт вёў тады адчайную барацьбу не столькі за захаванне сістэмы, колькі за захаванне адзінай эканамічнай прасторы. Ён выдатна разумеў, што рэзкі разрыў сувязяў і рэзкая дэзінтэграцыя вельмі балюча паўплываюць на эканоміку, узровень жыцця, што і адбылося ў 1990-я. Невыпадкова Беларусь і Казахстан разам з РФ заснавалі ЕАЭС, Мытны саюз".

Дзякуючы членству ў ЕАЭС Беларусь і Казахстан нагандлявалі за апошнія 10 гадоў на 6 мільярдаў долараў. На тэрыторыі Казахстана працуюць каля 300 беларускіх прадпрыемстваў.