Некаторыя ствараюць аператыўныя штабы па прафілактыцы і рэагаванні на выпадкі выяўлення COVID-19. Так, на МТЗ праводзяць анлайн-нарады двойчы за суткі. Цэхі і транспарт завода рэгулярна апрацоўваюць дэзрастворам, працаўнікі працуюць у масках, якія шыюць там жа, а тэмпературу правярае ахова. Свае меры ўвялі і прадпрыемствы лёгкай прамысловасці. Некаторыя, напрыклад, паўсюдна абавязалі насіць маскі, пакуль выбарча - у залежнасці ад рэгіёна і спецыфікі вытворчасці.
Таццяна Лугіна, старшыня канцэрна "Беллёгпрам": "Калі гэта швачкі, якія сядзяць цесна, скучана на канвеерах, то, вядома, мы больш настойліва рэкамендуем дырэктарам, каб меры бяспекі прадпрымалі на рабочых месцах. Тое, што ў нас ёсць праца, здаецца нам больш значным, чым тое, калі мы ў нейкую паніку ўпадзём. Мы павінны захаваць калектывы, зарплаты людзям".
Пры гэтым у Беллёгпраме адзначылі: у буйных сталічных цэхах у масках працуюць амаль усе. Больш за тое, працягваюць актыўна іх шыць самі. Канцэрн нават прапанаваў тым, хто часова застаўся без працы, перакваліфікавацца ў швачак.
Эпідсітуацыю на вытворчасцях манітораць сталічныя прадпрыемствы
17 апреля 2020













