Эпідсітуацыя ў Беларусі застаецца стабільнай

23 ноября 2023

Эпідсітуацыя ў рэспубліцы застаецца стабільнай. Гэта паведаміў галоўны санітарны ўрач Аляксандр Тарасенка. Уздым захворвання на грып чакаецца ў студзені-лютым. Зараз актыўна ідзе вакцынацыя. Прышчэплена ўжо каля 20 % насельніцтва. У планах прышчапіць не менш за 40 %. Да сезона грыпу гатовы і аптэкі. У асартыменце дастаткова процівірусных і гарачкапаніжальных прэпаратаў, а таксама сродкаў індывідуальнай засцярогі. Арганізавана работа і ў медустановах.

Аляксандр Тарасенка, намеснік міністра аховы здароўя - галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Беларусі:

Мы яшчэ раз зробім акцэнт на тым, каб не было перасячэнняў так званых чырвоных і зялёных зон. "Чырвоная зона" - гэта для хворых з тэмпературай, якія маюць прыкметы вострых рэспіраторных інфекцый. Чалавек з такімі сімптомамі павінен заходзіць у паліклініку праз уваход, прызначаны для такіх пацыентаў. Ну а наогул у перыяд уздыму захворвання на ВРІ мы рэкамендуем выклікаць урача на дом, асабліва калі стан цяжкі.

Што да каранавіруснай інфекцыі, у краіне па-ранейшаму цыркулюе "амікрон". Новага штаму COVID-19 выяўлена не было.