Эпідсітуацыя ў Беларусі пад асаблівым кантролем. Медыкі часам працуюць без выхадных, каб лячыць пацыентаў з COVID-19. Так, у Мар’інагорскай бальніцы абсталявана 131 ложка-месца для інфікаваных. З іх 6 - у рэанімацыі. У бальніцы створана 97 кіслародных пунктаў. Дастатковы запас сродкаў індывідуальнай засцярогі і лекавых прэпаратаў. Дарэчы, тут жа праходзяць лячэнне пацыенты з каранавірусам, якія маюць патрэбу ў праграмным гемадыялізе.
У Оршы на дапамогу медыкам першай бальніцы прыйшло прадпрыемства "Віцебскэнерга". Сельгасфіліял "Цяплічны" з 19 кастрычніка кожны дзень, у тым ліку і ў выхадныя, дастаўляе ў клініку комплексныя абеды для тых, хто на перадавой у барацьбе з пандэміяй.













