Эпідэміялагічную сітуацыю ў Беларусі і меры па барацьбе з каранавірусам абмяркоўваюць у Палацы Незалежнасці

19 марта 2020
На дыскусіі Аляксандр Лукашэнка падключыў не толькі кіруючых асоб Адміністрацыі Прэзідэнта, Савета бяспекі, Міністэрства аховы здароўя, але і ўрачоў-практыкаў: эпідэміёлагаў і вірусолагаў. У цяперашняй сітуацыі важна зрабіць прагнозы на найбліжэйшы час і выпрацаваць дакладны план дзеянняў. Прэзідэнт даручыў зрабіць усё, каб нашы грамадзяне змаглі аказацца дома ўжо ў самы найбліжэйшы час.

Працягваецца актыўнае назіранне за ўсімі грамадзянамі, якія прыбылі з небяспечных па эпідэміі краін. Створаны неабходны запас лекаў. Ахоўных касцюмаў і сродкаў індывідуальнай засцярогі, як і айчынных тэст-сістэм на вызначэнне інфекцыі дастаткова.