Сёння пачынаецца вылучэнне кандыдатаў у дэлегаты Усебеларускага народнага сходу. На гэту катэгорыю адведзена 400 месцаў
Навiны
Лёгка не будзе, але патрэбны вынік! У гэтай фразе ўся сутнасць кадравага панядзелка ў Прэзідэнта. Па яго выніках адбылася ратацыя ў мясцовай вертыкалі ўлады і сярод намеснікаў некаторых міністэрстваў, узгоднены гендырэктары найбуйнейшых прадпрыемстваў.
Мінскае "Дынама" працягвае ўзрываць інфармацыйнае поле на прасторах Кантынентальнай хакейнай лігі, годна гуляючы ў серыі першага раўнда Кубка Гагарына супраць пераможца рэгулярнага чэмпіянату - маскоўскага Дынама".
Край з адценнем радзівілаўскага каларыту і непаўторным смакам малочнай прадукцыі. Мясцовыя аграрыі - абавязковыя лідары жніва краіны, а сам горад задае тон у культуры, спорце, адукацыі і прамысловасці.
У цэнтры самага маштабнага "кніжнага горада" Беларусі будуюць плошчу Перамогі. Такая канцэпцыя нацыянальнага стэнда XXXI Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу.
"Быць мамай крута!" - Беларускі саюз жанчын сёння даў старт акцыі па ўсёй краіне. Ініцыятарамі выступаюць пярвічныя арганізацыі міністэрстваў аховы здароўя і адукацыі.
Валейбольная "Мінчанка", на жаль, саступіла ў Калінінградзе мясцоваму "Лакаматыву" ў рамках расійскай Суперлігі, 0:3
Мінск на гэтым тыдні стане кніжнай сталіцай. Асноўныя тэмы Міжнароднай выставы-кірмашу - 80-годдзе вызвалення Беларусі і 30-годдзе прыняцця Канстытуцыі, Год якасці і юбілеі класікаў беларускай літаратуры.
Па Беларусі сёлета плануюць адрамантаваць каля 1 700 кіламетраў дарог. На гэта накіруюць больш за мільярд рублёў. Ужо ідуць работы на трасе М3 Мінск - Віцебск (участак ад Лагойска да Плешчаніц) і на дарозе ад Смалявіч да Жодзіна.
Новыя праекты ў сферы жыллёвага будаўніцтва Беларусі. Так, у цэхах Салігорскага домабудаўнічага камбіната ідзе мантаж лініі па выпуску шматпустотных пліт перакрыцця.
Гісторыя вясельнай моды і культуры - у выставачных залах Музея гісторыі горада Мінска. У аснове экспазіцыі - калекцыя вясельных сукенак і аксесуараў з 50-х гадоў XX стагоддзя.
Вясна ўсё ж з антрактам на зіму! Начныя маразы да мінус 9 чакаюцца на гэтым тыдні ў Беларусі. Днём - слабы плюс: 1-2 градусы, толькі месцамі паветра прагрэецца да 8 цяпла.
Сонечныя дні і першыя лясныя пажары. За мінулыя выхадныя ліквідавана 5 узгаранняў у Брэсцкай вобласці. Агонь зафіксаваны ў Івацэвіцкім вопытным і Ганцавіцкім лясгасах.
Махляры сталі ашукваць беларусаў пад выглядам афармлення шэнгенскіх віз. Аферыстам паверыла жыхарка Салігорска, перавяла ім 500 рублёў і паведаміла персанальныя звесткі.
Экстрэміст-вымагальнік, а яшчэ і рэцыдывіст. Аператыўнікі ГУБАЗ затрымалі раней судзімага за абразу прадстаўніка ўлады і жыхара Пінскага раёна.
Грамадзянку Беларусі вызвалілі з палону ў М'янме. Аперацыя па эвакуацыі доўжылася некалькі месяцаў. Жанчыну ўтрымлівалі на зачыненай тэрыторыі пад аховай узброеных людзей.
Ва Узброеных Сілах пачалася праверка баявой гатоўнасці злучэнняў і воінскіх частак. Як паведамілі ў Мінабароны, маніторынг носіць комплексны характар.
Напрыканцы сакавіка ў Беларусі завяршаецца тэрмін падачы дэкларацый аб прыбытках. Іх можна падаваць у электронным або ў папяровым выглядзе (у апошнім выпадку магчымы варыянт падачы праз давераную асобу або па пошце).
Вылучэнне кандыдатаў у Савет Рэспублікі пачнецца 12 сакавіка і прадоўжыцца да 21 сакавіка. Права высоўваць належыць прэзідыумам мясцовых саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню і адпаведным выканаўчым камітэтам.
Для пасяўной кампаніі беларускія навукоўцы-селекцыянеры прапанавалі 20 палепшаных сартоў. Усе прайшлі дзяржаўныя выпрабаванні і могуць высаджвацца ў палях краіны.
ВУП Беларусі з пачатку 2024 года павялічыўся на 2,8 %. Драйверамі росту выступілі прамысловасць, будаўніцтва і гандаль
З 1 сакавіка ў Беларусі ўступіў у сілу Указ Прэзідэнта "Аб мерах па процідзеянні несанкцыянаваным аплатным аперацыям"
Пасля закліку французскага прэзідэнта Эмануэля Макрона адправіць замежныя войскі на дапамогу Кіеву з'явілася заява кіраўніка польскага МЗС Радаслава Сікорскага, што заходнія вайскоўцы ў значнай колькасці ўжо даўно прысутнічаюць ва Украіне.
"Зубры" не падвялі сваіх балельшчыкаў. Асноўны час завяршыўся нічыёй (1:1). А ў другім авертайме перамогу мінскаму "Дынама" ў чарговым раўндзе Кубка Гагарына прынёс дакладны кідок Ніка Мерклі (лік 2:1).