Эпідэміялагічная сітуацыя ў Беларусі кантралюецца

22 марта 2020
Урачы працягваюць назіраць за тымі, хто прыбыў з краін, дзе COVID-19 разышоўся не на жарт. Узмоцненыя санітарна-прафілактычныя меры. Дэзінфекцыю праводзяць ва ўсіх відах грамадскага транспарту. Урокі асабістай гігіены ўвялі ў школе, а ва ўніверсітэтах пачынаюць пазней заняткі, каб развесці праезд студэнтаў з працуючымі беларусамі. Ёсць неабходны запас лекаў, сродкаў індывідуальнай абароны. Стаіць задача пачаць уласную вытворчасць рэспіратараў. Бяда сапраўды аб'ядноўвае: жыхары дамоў і сацслужбы дапамагаюць пажылым, не кідае наша краіна і сваіх за мяжой. Зрэшты, аб усім па парадку рэпартаж Анастасіі Бенедзісюк.