“Энергамарафон” уручыў спецыяльны прыз

31 Сакавіка 2015

Вынікі конкурсу школьных праектаў па эканоміі і беражлівасці падвялі сёння ў камітэце па адукацыі Мінгарвыканкама. “Энергамарафон” праходзіў у некалькі этапаў. Удзельнікі з Мінска на рэспубліканскім узроўні выгадна прадставілі сталіцу. Так, першая гімназія Мінска стала лепшай ўстановай адукацыі па рабоце ў сферы энергазберажэння. А самай моцнай агітбрыгадай у краіне стала каманда гімназіі № 21 Мінска.

Камітэту па адукацыі Мінгарвыканкама журы конкурсу “Энергамарафон” уручыла спецыяльны прыз: сертыфікат для ўкаранення энергаэфектыўных тэхналогій ва ўстановах адукацыі сталіцы.