Энергаэфектыўныя мерапрыемствы дазволяць сэканоміць больш за мільён тон умоўнага паліва

17 октября 2019
Сёлета энергаэфектыўныя мерапрыемствы дазволяць сэканоміць больш  за мільён тон умоўнага паліва. У тым ліку гэта стала магчымым, дзякуючы сучасным тэхналагічным рашэнням. Мінгаз адным з першых у Беларусі пачаў аўтаматызацыю сістэмы. Гэты працэс прадпрыемства поўнасцю завершыць ужо праз 4 гады. Зараз актыўна працуюць над пераводам у лічбавы фармат абсталявання для падачы і рэгулявання газу.

Вадзім Шалонік, генеральны дырэктар РУП "Мінгаз": "На жаль,  не так шмат абсталявання ў сусветнай практыцы, якое можна  аўтаматызаваць для падачы і рэгулявання газу. Але мы гэты крок ужо зрабілі разам з Белдзяржтэхнікай. За найбліжэйшыя 5 гадоў мы зоймемся працэсамі лічбавізацыі і кіравання гэтай лічбай".

Гэтая мера дазволіць кіраваць рэсурсамі і прагназаваць іх расход. Энергаэфектыўнасць і эканомія стануць вынікам такой працы.