Энергетыкі цалкам ліквідавалі наступствы ўчорашняга моцнага ветру

6 октября 2016

Энергетыкі Беларусі цалкам ліквідавалі наступствы ўчорашняга моцнага ветру. Па краіне было абясточана 334 населеныя пункты, 43 сельгаспабудовы і больш за тысячу трансфарматарных падстанцый. Дзякуючы аварыйным брыгадам адключэнні электрычнасці ліквідоўваліся аператыўна. На шчасце, ад непагадзі ніхто не пацярпеў. А ўжо заўтра сіноптыкі прагназуюць у Беларусі слабыя замаразкі да нуля - мінус 2 па паўднёвым усходзе.