Энергетыкі аператыўна аднавілі электразабеспячэнне ў пацярпелых ад непагадзі раёнах Беларусі

19 июля 2023

Электразабеспячэнне ў пацярпелых ад непагадзі раёнах Беларусі адноўлена. Напярэдадні моцныя ліўні са шквалістым ветрам прывялі да падзення дрэў на лініі электраперадачы і іх абрыву. Сям-там нават былі паваленыя апоры ЛЭП. Больш за ўсё пацярпелі Маладзечанскі, Рэчыцкі, Магілёўскі раёны.

Як паведамілі ў Мінэнерга, перабоі былі зафіксаваныя ў 289 населеных пунктах. На дапамогу прыйшлі 129 аварыйных брыгад і 147 адзінак тэхнікі. Энергетыкі забяспечылі аператыўнае аднаўленне энергазабеспячэння. Большасць прац завершана яшчэ напярэдадні вечарам.