Энергетыкі ліквідуюць наступствы цыклона "Томас"

19 сентября 2017

Моцны вецер парывамі да 23-х метраў за секунду бушаваў у краіне мінулай ноччу. Быў аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.

За мінулыя суткі на тэрыторыі Мінскай вобласці зафіксавана 15 выпадкаў падзення дрэў, у гэтыя хвіліны без электрычнасці застаюцца 12 населеных пунктаў. Больш за астатніх пацярпелі Дзяржынскіі, Стаўбцоўскі і Мінскі раёны. Зараз працягваюцца работы па ўзнаўленні электрычнасці. Аварыйныя брыгады працуюць у штатным рэжыме.

На працягу тыдня надвор'е будзе дажджлівым. Заўтра ў Мінску плюс 12, у прагнозах і кароткачасовыя ападкі. Пятніца будзе самым цёплым днём тыдня - тэмпература паднімецца да плюс 23-х.