Энергетычны і экалагічны форум стартуе сёння ў Мінску

8 октября 2019

Сёння Беларусь і Італія прадоўжаць дыялог. Пытанні зялёнай эканомікі краіны абмяркуюць у рамках Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму.

Асаблівы акцэнт на аднаўляльных крыніцах энергіі, сельскай гаспадарцы і рэалізацыі канцэпцыі разумных гарадоў. Усяго ж на форум у Мінск з'едуцца больш за 600 кампаній з 16 краін. Удзельнікі прадэманструюць паўтары сотні навукова-тэхнічных распрацовак для рацыянальнай вытворчасці і размеркавання электрычнай і цеплавой энергіі. У праграме - міжнародныя канферэнцыі, семінары і круглыя сталы. Падчас форуму шмат будуць гаварыць наконт  рэалізацыі Мэтаў устойлівага развіцця, у тым ліку наконт скарачэння выкідаў шкодных рэчываў у атмасферу.