Embraer апошняга пакалення паказалі ў Мінску

2 сентября 2019

Сёння ў Мінску прызямліўся самы ціхі і экалагічны лайнер. Нацыянальны аэрапорт стаў адным з пунктаў маршруту Embraer апошняга пакалення. Новы самалёт ажыццяўляе сусветнае турнэ, дэманструючы магчымасці сучаснай авіяцыі. Ён ужо пабываў у небе над Японіяй, Кітаем, іншымі азіяцкімі краінамі і вось вярнуўся з Падмаскоўя, дзе праходзіў найбуйнейшы авіяцыйна-касмічны салон. Сталічны госць  у незвычайнай ліўрэі. Размалёўка называецца "лічбавы леў". Да таго ж самалёт  імянны: яго завуць паляўнічым на прыбыткі. Лайнер эканоміць паліва (яго патрэбна на чвэрць менш), ён удвая цішэйшы за самалёты цяперашняга пакалення. Для Белавія  гэта магчымасць прыгледзецца да навінкі. 

Глеб Пархамовіч, першы намеснік гендырэктара авіякампаніі "Белавія": "Гэты самалёт, які вы бачыце за маёй спінай, самалёт другога пакалення. Абсалютна новы. Нам пашанцавала. Спецыялісты, калі прымалі тры самалёты Embraer у красавіку гэтага года ў Бразіліі, мелі магчымасць папрысутнічаць на сертыфікацыі гэтага самалёта E2 195. Мы зараз вельмі шчыльна працуем з Embraer над спецыфікацыяй гэтага самалёта менавіта для авіякампаніі "Белавія". І мы спадзяёмся, што ў 2020-2021 годзе (хутчэй за ўсё, гэта будзе 21 год) такія самалёты ўжо будуць выконваць палёты ў флоце авіякампаніі "Белавія".

Embraer на рынку авіяперавозак  ужо паўстагоддзя. Самалёты кампаніі лятаюць у 26-ці краінах.