Нацыянальны гістарычны музей падрыхтаваўся да Новага года. Тут адкрылася самая атмасферная выстава сезона. Яна знаёміць з атрыбутамі свята розных кантынентаў. Экспанаты - частка прыватнай калекцыі, якая налічвае тысячу экзэмпляраў. Гэта не толькі ёлачныя цацкі, паштоўкі, тэматычныя маркі, статуэткі Санта-Клауса і Дзеда Мароза, але і рытуальныя маскі (напрыклад, жыхароў Ганы). У святочным лабірынце можна таксама знайсці і пазнавальныя карціны, перанесеныя на сферычную паверхню.
У Гістарычным музеі зацікаўлены ў большым папаўненні калекцыі сваіх навагодніх упрыгажэнняў атрыбутыкай савецкага перыяду.













